16.01.2009 г.
Такую выснову зрабіў прафесар Іван Нікітчанка – акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналёгій, які правёў абследаванні людзей ў Мастах і Гародні.
З 30 чалавек, якія былі даследаваныя ў Мастах, толькі ў траіх колькасць радыёнуклідаў у арганізме не перавышае дапушчальныя нормы. Такая ж самая сітуацыя назіраецца і ў Гародні. На думку
Івана Нікітчанкі, малыя хранічныя паглынутыя дозы радыяцыі наканаваныя жыхарам Беларусі перш за ўсё дзякуючы стаўленню дзяржавы да лёсу свайго народа, нежаданню ўладаў прымаць захады дзеля паляпшэння сітуацыі і імунітэту беларусаў, якія абыякава ставяцца да таго, што адбываецца ў навакольным асяроддзі.
Свае даследаванні Іван Нікітчанка праводзіць паводле праекта інфармацыйнага забяспячэння радыяцыйнай абароны насельніцтва і мае на мэце яшчэ раз падцвердзіць тое, што даўно вядома – на Беларусі радыяцыя - з’ява паўсюдная. Асноўнай мэтай працы акадэмік лічыць зьмену канцэпцыі бяспечнага пражывання, якая павінна зацвердзіць небяспечнасць радыяцыі для чалавека незалежна ад памераў яе атрымання.
Радыё Рацыя